Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2022, 10:53

"Кліенты сталі больш актыўнымі". Банк развіцця аб падтрымцы экспарту

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кліенты сталі больш актыўнымі, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Ягораў, паведамляе БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб падтрымцы экспарту, то, вядома, кліенты сталі больш актыўнымі. Гэтаму садзейнічалі змяненні ва ўказ нумар 534. Гэта перш за ўсё прадастаўленне перадэкспартных крэдытаў - крэдытаў, за кошт якіх можна купіць сыравіну, матэрыялы, вырабіць прадукцыю, адправіць яе на экспарт. Па-другое, знялі патрабаванні па закладзе. Цяпер, калі адкрываецца спецрахунак у Банку развіцця, трэба экспартную выручку непасрэдна накіроўваць на гэты спецрахунак, у такім выпадку заклад не патрабуецца. Але галоўнае - знялі мінімальную суму. Раней было абмежаванне ў памеры $200 тыс., цяпер няма абмежаванняў. Калі гаварыць аб 2022-м, то можна сказаць, што прыблізна Br350 млн адобраных заявак - гэта прыкладна 45 кліентаў і за 7 месяцаў Br1,1 млрд выдадзеных крэдытаў. Гэта амаль на 30 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе", - расказаў Аляксандр Ягораў.

Паводле яго слоў, гэта адзін з нямногіх эфектыўных фінансавых інструментаў. "Па-першае, ён вельмі гібкі - можна максімальна хутка сарыентавацца, на якія рынкі трэба пастаўляць прадукцыю. Па-другое, калі расце рынак, цана на вырабляемую прадукцыю або калі павялічваюцца тэрміны паставак, калі няма абароткі ў прадпрыемстваў, то яны не могуць яе вырабляць. А крэдыт дае магчымасць гэту абаротку атрымаць, хутка вырабіць і дорага прадаць. Лічбы сведчаць, што экспарт Рэспублікі Беларусь расце. Калі гаварыць аб РФ, то мы ўпершыню дасягнулі $2 млрд за месяц, гэта чэрвень, - адзначыў старшыня праўлення. - Мы практычна выйшлі ўжо на дадатнае сальда гандлю выключна таварамі. Па таварах і паслугах у нас ужо даўно было дадатнае сальда, а тавары - гэта сапраўды ўнікальнае дасягненне, і мы яго дабіваемся дзвюма фактарамі. Па-першае, растуць цэны. Па-другое, што немалаважна, растуць аб'ёмы вырабляемай прадукцыі, якая не звязана з сыравіннымі таварамі. Дапусцім, з калійнымі ўгнаеннямі, нафтапрадуктамі. Расце прадукцыя, якая мае высокую дабаўленую вартасць. Гэта натуральным чынам выяўляецца на эканоміцы і фінансах прадпрыемства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі