Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 14:51

Класіфікацыю аб'ектаў грамадскага харчавання можна абмеркаваць на Прававым форуме

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю "Аб класіфікацыі аб'ектаў грамадскага харчавання па тыпах", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прапануецца класіфікаваць аб'екты ў залежнасці ад тыпу канструкцыі, спецыялізацыі, месца размяшчэння, метаду абслугоўвання, даступнасці для пакупнікоў.

Выкарыстанне такой класіфікацыі, якая стане прымяняцца суб'ектамі грамадскага харчавання пры ўнясенні даных у Гандлёвы рэестр Беларусі, дасць ім магчымасць вызначаць тып аб'екта грамадскага харчавання. Гэта важна пры вызначэнні асартыменту рэалізуемай прадукцыі, тэхнічнай аснашчанасці аб'екта, складу яго памяшканняў, у тым ліку пры ўвядзенні абмежаванняў продажу асобных відаў прадукцыі ў залежнасці ад тыпу такога аб'екта.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 1 па 11 красавіка 2021 года.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі