ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2020, 17:23

Кітайскія кампаніі ў кастрычніку закупілі піламатэрыялы праз БУТБ на суму большую за $1 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія кампаніі ў кастрычніку закупілі піламатэрыялы праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу на суму большую за $1 млн, што значна вышэй за сярэднямесячны паказчык, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"З кастрычніка назіраецца павышаная актыўнасць кітайскіх кампаній на біржавых таргах. Адна з прычын - спрашчэнне працэдуры акрэдытацыі. У выніку за гэты час на біржавую пляцоўку прыйшлі 4 новыя ўдзельнікі, пры тым што ўсяго ў бягучым годзе на біржы акрэдытаваліся 13 кампаній-рэзідэнтаў Кітая. Такі прырост паўплываў непасрэдна на суму здзелак па закупцы піламатэрыялаў, якая ў кастрычніку перасягнула $1 млн", - расказаў Раман Яніў.

Акрамя прадукцыі лесапрамысловага комплексу, у лік перспектыўных біржавых тавараў, запатрабаваных на кітайскім рынку, уваходзіць рапсавы алей, цукровабурачныя жамерыны, мяса, цукар і малакапрадукты. Колькасць зваротаў кітайскіх кампаній, зацікаўленых у закупцы гэтай прадукцыі, апошнім часам значна павялічылася.

"Эканоміка Кітая раней за ўсіх справілася з негатыўнымі наступствамі пандэміі каранавіруса, і сёння па многіх таварных пазіцыях гэта краіна з'яўляецца буйнейшым імпарцёрам. Да гэтага часу праз біржу ў Кітай пастаўляліся пераважна піламатэрыялы, але ёсць падставы меркаваць, што ў бліжэйшай перспектыве экспартная наменклатура пашырыцца, у першую чаргу за кошт прадукцыі АПК", - адзначыў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі