Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2024, 12:24

Кітайскае прадпрыемства ўпершыню рэалізавала прадукцыю праз сэрвіс імпартазамяшчэння БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана першая біржавая здзелка па рэалізацыі імпартазамяшчальнай прадукцыі рэзідэнтам Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Прадметам здзелкі стала пробная партыя адразных дыскаў для рэзкі труб. Прадаўцом на біржавых таргах выступіў буйны пастаўшчык абсталявання, запчастак і камплектуючых для сталеліцейнай, цэментнай і электраэнергетычнай галін з Цындаа (правінцыя Шаньдун), а пакупніком - беларускае металургічнае прадпрыемства. Такім чынам, пашырыўся спіс дзяржаў, рэзідэнты якіх пастаўляюць сваю прадукцыю ў Беларусь, выкарыстоўваючы сэрвіс імпартазамяшчэння, даступны на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ. На сённяшні дзень гэта 8 краін.

"Вырабы кітайскай вытворчасці шырока прадстаўлены на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў і рэгулярна закупляюцца беларускімі і расійскімі ўдзельнікамі біржавых таргоў, у тым ліку праз сэрвіс імпартазамяшчэння. Разам з тым да гэтага часу не было магчымасці набываць такія тавары непасрэдна ў рэзідэнтаў КНР, што не давала магчымасці забяспечваць максімальны эканамічны эфект ад прымянення біржавога механізма. Таму выхад на таргі кітайскага вытворцы імпартазамяшчальнай прадукцыі можна лічыць новай вяхой у развіцці біржавога гандлю з Кітаем", - адзначылі ў прэс-службе біржы.

Паводле інфармацыі БУТБ, у 2024 годзе імпартазамяшчальную прадукцыю на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў рэалізуюць рэзідэнты Кітая, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. У прыватнасці, расійскія прадпрыемствы прадаюць прамысловае абсталяванне, інструменты, электракампаненты і святлодыёды, а таджыкскія і ўзбекскія - баваўняную пражу. З пачатку года агульная сума здзелак з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь у мэтах імпартазамяшчэння склала $2,2 млн, што ў 2,5 раза больш, чым у першым квартале 2023 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі