Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2024, 13:18

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі пакет дакументаў па выніках пасяджэння ў Нясвіжы

4 чэрвеня, Нясвіж /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі пакет дакументаў па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Нясвіжы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку дакументаў - распараджэнне "Аб гадавой справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2023 год". Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў адзначыў, што заявы ад бізнесу, якія паступілі ў ЕЭК, закранаюць будаўнічую, фармацэўтычную, хімічную, харчовую і шэраг іншых сфер. Па выніках гэтых зваротаў праведзена 8 расследаванняў, выдадзена адна перасцярога, яшчэ 11 спраў знаходзяцца на разглядзе.

Таксама адобрана распараджэнне "Аб дакладзе за 2023 год "Аб стварэнні і развіцці транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў напрамках Усход - Захад і Поўнач - Поўдзень, у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс, адзін шлях".
"Цяпер прыярытэтнымі з'яўляюцца 11 маштабных праектаў па будаўніцтве і рэканструкцыі аўтамабільных і чыгуначных дарог. У гэтым годзе будзе прадоўжана рэалізацыя мерапрыемстваў комплекснага плана па развіцці еўразійскіх транспартных калідораў. Прадоўжыцца работа па лічбавізацыі чыгуначных грузаперавозак. Адзначаецца высокі ўзровень выкарыстання электронных дакументаў пры ажыццяўленні перавозак паміж нашымі краінамі. У залежнасці ад напрамку гэты паказчык дасягае 90 працэнтаў. Напрыклад, паміж Казахстанам і Расіяй доля беспапяровых перавозак вырасла ў два разы", - расказаў Бакытжан Сагінтаеў.

Адначасова ў ЕАЭС пачалася рэалізацыя пілотнага праекта па ўкараненні электроннага мытнага транзіту па маршрутах Дастык - Брэст-Паўночны і Алтынколь - Брэст-Паўночны. У фінальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзяцца дамоўленасці па лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак паміж Расіяй і Кітаем.
Яшчэ адно прынятае сёння распараджэнне - "Аб маніторынгу правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2023 годзе". "Вялікае значэнне мы надаём развіццю інстытута ацэнкі ўплыву рашэнняў ЕЭК на бізнес. Аб гэтай рабоце мы на пастаяннай аснове інфармуем прэм'ер-міністраў. Сярод навел гэтага года хацеў бы выдзеліць наступныя. У ЕАЭС пачаў работу механізм ацэнкі фактычнага ўздзеяння прынятых рашэнняў. А ацэнку рэгулюючага ўздзеяння на бізнес цяпер будуць праходзіць праекты міжнародных дагавораў, а не толькі праекты рашэнняў ЕЭК, як гэта было раней. Гэтыя новаўвядзенні дадуць магчымасць ахапіць ацэнкай увесь жыццёвы цыкл нарматыўнага рэгулявання ў саюзе", - растлумачыў старшыня Калегіі ЕЭК.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі