Сцяг Панядзелак, 15 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2024, 18:48

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС наведалі выстаўку "Белагра"

3 чэрвеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС, у тым ліку прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, наведалі міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2024", якая ў гэтым годзе праходзіць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гасцям паказалі дасягненні беларускага сельскагаспадарчага машынабудавання і аграпрамысловага комплексу, аграрнай навукі. Яны таксама прадэгуставалі беларускую прадукцыю.

Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі адбудзецца заўтра, 4 чэрвеня. У бягучым годзе ў "Белагра" прымаюць удзел 490 кампаній з 11 краін: Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Манголіі, Германіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В'етнама, Палесціны. Экспазіцыйная плошча выстаўкі склала 32,2 тыс. кв.м.

Беларусь прадстаўляюць 385 суб'ектаў гаспадарання. Прадстаўлены экспазіцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюза і ўсіх абласцей краіны.

Прафесійным суправаджэннем выстаўкі стане дзелавая праграма. У ходзе двух дзясяткаў тэматычных канферэнцый і семінараў будзе абмяркоўвацца шырокае кола пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, развіцці племянной жывёлагадоўлі, раслінаводства і насенняводства, сельскагаспадарчага машынабудавання, аграрнай адукацыі і навукі, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа, а таксама іншыя актуальныя пытанні.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі