Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2019, 16:35

Кіраўнік МЗС Турцыі: інвестары гатовы развіваць сваю дзейнасць у Беларусі

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Турэцкія інвестары і прадстаўнікі вялікага бізнесу гатовы развіваць сваю дзейнасць у Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Меўлют Чавушаглу адзначыў, што пасля прыезду ў Мінск у яго была сустрэча з прадстаўнікамі турэцкага бізнесу, якія працуюць на беларускім рынку, і яны пазітыўна адазваліся аб сваёй дзейнасці ў краіне, створаных у ёй умовах для інвестараў.

Ён падкрэсліў важнасць перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама вялікае значэнне візіту беларускага лідара вясной гэтага года ў Анкару. Паводле слоў міністра, на сённяшніх перагаворах абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, асабліва эканамічнага, а таксама ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці, па барацьбе з тэрарызмам.

Міністр замежных спраў Турцыі выказаў меркаванне, што адной з важных задач у двухбаковым супрацоўніцтве з'яўляецца збалансаванасць гандлю, на пашырэнні паставак беларускіх тавараў у Турцыю будзе рабіцца асаблівы акцэнт. Увагу варта ўдзяліць і развіццю турызму, авіязносінам, дадаў Меўлют Чавушаглу.

Ён заявіў, што Турцыя падтрымлівае імкненне Беларусі да ўступлення ў СГА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі