Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2022, 14:31

Кіраўнік МПЗ: колькасць бізнесменаў з-за павелічэння ставак адзінага падатку не зменшыцца

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць бізнесменаў з-за павелічэння стаўкі адзінага падатку ў краіне не зменшыцца. Такім меркаваннем у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" падзяліўся міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, паведамляе БЕЛТА.

У эфіры журналіст тэлеканала спытала, ці няма ў МПЗ апасення, што колькасць бізнесменаў зменшыцца ў сувязі з павелічэннем стаўкі адзінага падатку. "Тыя віды дзейнасці, якія мы вырашылі вывесці з-пад адзінага падатку, - высокадаходныя. Наогул, адзіны падатак сам па сабе даволі супярэчлівы. З аднаго боку, ён лёгка адмініструецца і лічыцца, а з іншага - несправядлівы. Нехта з невялікімі абаротамі пераплачвае, а з вялікімі, наадварот, недаплачвае. Так, колькасць відаў дзейнасці крыху будзе скарочана, найбольш высокадаходныя павінны будуць падлягаць іншым відам падаткаабкладання. Не думаю, што суб'ектаў гаспадарання стане менш, таму што ў нас даволі шырокая палітра відаў падаткаабкладання. Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць стаць суб'ектамі гаспадарання і юрыдычнымі асобамі і выкарыстоўваць як агульнае, так і спрошчанае падаткаабкладанне, таксама яны могуць як індывідуальныя прадпрымальнікі перайсці на агульнаўстаноўленую сістэму падаткаабкладання", - сказаў Сяргей Налівайка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі