Фота тэлеканала АНТ
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала АНТ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч расказаў, як у Беларусі развіваецца разумная сельская гаспадарка, паведамляе БЕЛТА.
"Новыя тэхналогіі ў Беларусі ёсць. Сёння працуе ўжо ў многіх буйных, моцных гаспадарках дакладнае земляробства, дакладная жывёлагадоўля. Гэта значыць тут сёння ўсё паддаецца аналізу. Ёсць праграма АІС, якая вызначае аўтаматычны ўлік у жывёлагадоўлі. Ёсць шэраг іншых праграм, паводле якіх інспекцыя па насенняводстве працуе над сартами раслін. Ствараецца база, і на падставе гэтага можна прымяняць ужо на практыцы гэта насенне", - распавёў Анатоль Ліневіч.
Паводле яго, гэты працэс не спыняецца. "Вядома, хацелася б, каб асноўная маса гаспадарак ужо займалася пытаннямі новых тэхналогій. У прынцыпе, яны займаюцца, але на недастатковым узроўні. Яшчэ трэба будзе многае зрабіць для таго, каб гэта ўкараніць", - адзначыў міністр.-0-