Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+"
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спажыванне электраэнергіі ў Беларусі расце, таму пытанне будаўніцтва ў краіне другой атамнай электрастанцыі застаецца ў парадку дня. Аб гэтым зявіў журналістам міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка перад пасяджэннем ВДС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр падкрэсліў, што БелАЭС з'яўляецца знакавым аб'ектам, флагманам беларускай энергетычнай сістэмы, пабудаваным у кааперацыі з расійскімі калегамі. У Беларусі, паводле яго слоў, фіксуецца рост электраспажывання. У гэтым годзе рост спажывання электрычнай энергіі будзе не менш як 6 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. "І ёсць тэндэнцыя і далей да яго павелічэння", - сказаў Аляксей Кушнарэнка, дадаўшы, што "ёсць варыянт будаўніцтва другой атамнай станцыі". Паводле яго слоў, беларускі бок гатовы да рэалізацыі такіх праектаў у кааперацыі з расійскімі спецыялістамі не толькі ўнутры Беларусі, але і за яе межамі.-0-