Аляксей Багданаў. Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускага гандлёвага сектара добрая дынаміка развіцця, ён справіцца з усімі задачамі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў перад пачаткам урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гандаль сустракае свой стагадовы юбілей з дадатнымі паказчыкамі, з добрымі лічбамі. Так, напрыклад, рознічны тавараабарот за бягучае паўгоддзе вырас на 11,5 працэнта, гадавая інфляцыя таксама знаходзіцца пад кантролем і ў рамках зададзенай - 5,8 працэнта (у параўнанні з чэрвенем 2023 года. - Заўвага БЕЛТА). Інфраструктура таксама развіваецца: за першае паўгоддзе амаль на 1 працэнт вырасла колькасць гандлёвых аб'ектаў, іх больш за 129 тыс. HoReCa (так званы сегмент гасціннасці, што аб'ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес. - Заўвага БЕЛТА) таксама прыбаўляе. Мы сёння сапраўды бачым добрую дынаміку развіцця беларускага гандлёвага сектара. Упэўнены, што з усімі задачамі, якія перад намі ставіць час, мы справімся. Сёння мы дзякуем усім ветэранам, якія стваралі гэту сістэму, і ставім задачу перад маладым пакаленнем быць дастойнымі іх працы, працаваць так, каб праслаўляць нашу любімую і родную Беларусь", - сказаў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, фармат свята прадугледжвае правядзенне юбілейных урачыстасцей у кожнай вобласці і ўручэнне ўзнагарод. "У галіне працуе больш за 600 тыс. чалавек, і мы хочам, каб просты работнік адчуў гэта свята. Мы ўспомнілі вехі, якія прайшоў наш гандаль, падрыхтавалі кнігу пра гандаль Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў нашу ініцыятыву і зацвердзіў медаль, прысвечаны гэтай падзеі", - дадаў міністр.
Акрамя таго, сёння адбудзецца прэм'ера гімна МАРГ. Ён прагучыць на вялікім святочным канцэрце ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.-0-