Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыю ў Беларусі трымаюць пад кантролем. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Важнейшая тэма - інфляцыя, індэкс спажывецкіх цэн. Задача стаіць на гэты год вельмі сур'ёзная - інфляцыя не павінна перавысіць 6 працэнтаў. Яна зафіксавана ўказам кіраўніка дзяржавы, і нам неабходна забяспечыць выкананне гэтага паказчыка. Ёсць механізм кантролю і забеспячэння ўзроўню запланаванай інфляцыі. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю распрацоўвае спецыяльны тарыфны сшытак - дарожную карту, у якой дакладна прапісваецца на ўвесь год, на што мы будзем цэны павышаць, а на што не будзем. І, акрамя таго, мы яшчэ распісваем памесячны графік прагнозу інфляцыі так, каб да канца года трапіць ва ўстаноўленыя параметры, і сочым за яго выкананнем штотыднёва і штомесячна, праводзячы глыбокі аналіз па ўсіх групах тавараў і па ўсіх абласцях, дзе, на што і як растуць цэны", - сказаў Аляксей Багданаў.
Ён падкрэсліў, што рост цэн з'яўляецца нармальнай з'явай. "Інфляцыя не павінна быць нулявой. Мы ж бачым, што растуць зарплаты, выплаты, пенсіі. Таму, вядома, і цэны на тавары могуць расці, гэта абсалютна нармальна. Але ненармальна, калі яны растуць вельмі хутка і непадкантрольна. Таму задача ў тым, каб забяспечыць інфляцыю ў адпаведнасці з зададзенымі параметрамі. Мы жорстка сочым штомесячна за гэтымі лічбамі і рэагуем, калі нешта атрымліваецца не так", - адзначыў міністр.
Па выніках шасці месяцаў гадавая інфляцыя (у параўнанні з чэрвенем 2023 года) склала 5,8 працэнта. У параўнанні са снежнем 2023-га - 3,4 працэнта. "Гэта значыць, мы нават яшчэ маем запас у параўнанні з прагнознымі параметрамі. Хачу адзначыць, што інфляцыя ў Беларусі склалася ніжэйшая, чым у нашых краін-партнёраў. Напрыклад, у Казахстане гадавая інфляцыя склала 8,4 працэнта, а ў Расіі - 8,6 працэнта. Нехта скажа, што ў Еўропе недзе ніжэйшы рост цэн у гэтым годзе, але ўлічыце, што апошнія два гады інфляцыя там зашкальвала", - звярнуў увагу кіраўнік МАРГ.
"Інфляцыю мы трымаем пад кантролем. На сёння ўсе параметры выконваюцца. Перад намі стаіць задача ў другім паўгоддзі забяспечыць захаванне інфляцыі на тым жа ўзроўні і па выніках года выйсці на ўстаноўленыя кіраўніком дзяржавы параметры. Прадаўжае дзейнічаць пастанова ўрада нумар 713, якая рэгулюе ступень павелічэння цаны на тыя ці іншыя тавары. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сочыць за ўсімі рашэннямі ўпаўнаважаных дзяржорганаў аб павышэнні цэн вышэй за тыя параметры, якія закладзены ў пастанове. За першае паўгоддзе было прынята 261 такое рашэнне. Мы кожны месяц аналізуем і часам выносім рашэнне аб адмене такіх мер. За першае паўгоддзе мы адмянілі 42 рашэнні аб павышэнні цэн. І гэту работу будзем праводзіць і далей", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.
У ліку асноўных задач на другое паўгоддзе міністр назваў захаванне цэнавай стабільнасці, недапушчэнне ўсплёску цэн на ўнутраным рынку, захаванне забяспечанасці ўнутранага рынку шырокім асартыментам якасных тавараў як беларускай, так і замежнай вытворчасці. "Міністэрства трымае на пастаянным жорсткім кантролі пытанне цэнаўтварэння, насычэння рынку і, вядома, дадатных фінансавых паказчыкаў работы суб'ектаў гандлю", - рэзюмаваў ён.-0-