Фота з архіва
31 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічныя адносіны дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Ірана дзякуючы заключэнню поўнафарматнага пагаднення аб свабодным гандлі выйшлі на новы ўзровень. Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў на перагаворах з паслом Ірана ў Расіі Каземам Джалалі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
"Мы назіраем істотны прагрэс у тавараабароце нашых краін, які ў 2024 годзе павялічыўся на 14,6 працэнта, склаўшы $5,9 млрд. Экспарт з дзяржаў ЕАЭС у Іран вырас на 18 працэнтаў", - адзначыў Бакытжан Сагінтаеў.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, у тым ліку адносна прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці інтэграцыйнага аб'яднання. У прыватнасці, адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза з Іранам у рамках паўнафарматнага пагаднення аб зоне свабоднага гандлю, якое прадугледжвае бяспошлінны рэжым у дачыненні да 90 працэнтаў тавараў.
Старшыня Калегіі ЕЭК паведаміў, што камісія надае вялікае значэнне дэталёвай прапрацоўцы дарожнай карты па рэалізацыі гэтага пагаднення на 2025-2028 гады. Плануецца, што дакумент будзе зацверджаны на пасяджэнні сумеснага камітэта ў верасні 2025 года. Гэта дасць магчымасць забяспечыць скаардынаванае пашырэнне ўсіх запланаваных напрамкаў узаемадзеяння.
"Па выніках сустрэчы бакі сышліся на думцы, што краіны ЕАЭС і Іран маюць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, адзначыўшы асабліва перспектыўнымі развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры, пашырэнне кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі, супрацоўніцтва ў АПК, нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай галінах", - дадалі ў прэс-службе.-0-