Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінулым годзе краіна атрымала амаль 360 тыс. т цэлюлозы, што дало магчымасць павялічыць аб'ём вытворчасці паперы і кардону амаль у два разы. Такія даныя прывёў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Аляксандр Пшонны, расказваючы пра найбольш значныя праекты, рэалізаваныя ў галіне, паведамляе БЕЛТА.
У 2020 годзе ў Беларусі завершана будаўніцтва завода па вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы ў ААТ "Светлагорскі ЦКК". Гэта дало магчымасць знізіць залежнасць ад імпарту, значна павысіла якасць і пашырыла асартымент прадукцыі далейшай яе глыбокай перапрацоўкі.
"Наладжаны кааперацыйныя ланцужкі ўнутры краіны, павялічылася паступленне валютнай выручкі ад экспарту, - удакладніў Аляксандр Пшонны. - Другім па значнасці праектам можна назваць стварэнне ў 2021 годзе першай і адзінай у краіне вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону ў філіяле "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры". Кардон робяць са светлагорскай цэлюлозы з дабаўленнем уласнай беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы".
Асвоены выпуск вільгацеўстойлівага ўпаковачнага і трохслаёвага кардону ў дзвюх лінейках GC2 Premium і GC2 Standard, трохслаёвай асновы для аднаразовага посуду і цэлюлознага палатна для вытворчасці санітарна-гігіенічных вырабаў. Добрушская папяровая фабрыка практычна поўнасцю закрывае патрэбнасць айчынных паліграфічных прадпрыемстваў - вытворцаў упаковачнай прадукцыі ў неабходным асартыменце.
Важным для галіны, на думку яе кіраўніка, стала вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў, якая з'явілася ў РУП "Завод газетнай паперы". Тэхналагічная лінія дае магчымасць выпускаць розныя сарты паперы-асновы, якія выкарыстоўваюцца як дэкаратыўны слой ламінаваных драўняных пліт, а таксама ў якасці стабілізуючага слоя ў падлогавых пакрыццях. Яшчэ адна сфера прымянення - выраб слаістых пластыкаў. На прадпрыемстве таксама робяць белены падпергамент для ўпакоўкі вырабаў прамысловага прызначэння і харчовых прадуктаў.
У мінулым годзе філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК" устанавіў абсталяванне для вытворчасці папяровых мяшкоў з поліэтыленавым укладышам, а ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" - высакаскорасную паточную лінію ратацыйнай высечкі і лінію па вытворчасці чатырохклапанных скрынак з нанясеннем флексаграфічнага друку. Стартаваў выпуск папяровых ручнікоў і сурвэтак V-складання з цэлюлозы і макулатуры, сервіровачных сурвэтак з цэлюлозы, двухслаёвай і трохслаёвай туалетнай паперы, кухонных ручнікоў.
У ААТ "Слонімскі кардонна-папяровы завод "Альберцін" цяпер выпускаюць Z-кардон, які мэбельшчыкі называюць бясконцым і выкарыстоўваюць для ўпакоўкі гатовай прадукцыі. Яго раней закуплялі за мяжой.-0-