Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2024, 12:09

Кіраўнік асацыяцыі мясаперапрацоўшчыкаў з РФ: беларускай прадукцыі давяраюць, яе любяць і купляюць

Фота з архіва
Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мясная прадукцыя карыстаецца даверам расійскіх спажыўцоў, яе любяць і купляюць. Аб гэтым заявіла журналістам дырэктар асацыяцыі "Аб'яднанне мясаперапрацоўшчыкаў" (Расія) Кацярына Лучкіна на палях міжнароднага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Расіі расце спажыванне мяса. Гэта датычыцца як сыравіны, так і гатовай прадукцыі. Расце ўвоз ялавічыны, мяса птушкі ў краіну. Беларуская прадукцыя карыстаецца высокім даверам сярод расійскіх спажыўцоў і традыцыйна набываецца. Мы з калегамі таксама купляем беларускія прадукты", - сказала Кацярына Лучкіна.

Паводле яе слоў, рынак расце і развіваецца, з'яўляюцца новыя нішы. "Расце рынак паўфабрыкатаў высокай ступені гатоўнасці, расце рынак гатовай ежы. Усе гэтыя трэнды вытворцам, у тым ліку беларускім, трэба выкарыстоўваць, працаваць з імі. Пакупнік вашу прадукцыю чакае, любіць і спажывае з вялікім задавальненнем", - адзначыла дырэктар асацыяцыі.

Яна таксама звярнула ўвагу, што ў свеце ідзе ўрбанізацыя, а харчаванне гарадскога насельніцтва характарызуецца вялікім спажываннем мясных прадуктаў. "Прагназуем, што спажывнне будзе расці ў 2024 годзе", - рэзюмавала Кацярына Лучкіна.-0
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі