Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Кіраўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў выбраны намеснікам старшыні Каардынацыйнага савета ФБА ЕАС

Эканоміка 13.03.2019 | 17:20
Аляксандр Кучынскі. Фота з архіва
Аляксандр Кучынскі. Фота з архіва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі выбраны намеснікам старшыні Каардынацыйнага савета Фінансава-банкаўскай асацыяцыі ЕўраАзіяцкага супрацоўніцтва (ФБА ЕАС), паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Асацыяцыі беларускіх банкаў Павел Смірноў.

"Нам хацелася б, каб фінансавы сектар Рэспублікі Беларусь меў важкі голас у нашай асацыяцыі, а праграмы, рэалізуемыя беларускімі крэдытна-фінансавымі ўстановамі, знайшлі адлюстраванне ў нашых праектах", - адзначыў старшыня Каардынацыйнага савета ФБА ЕАС, старшыня Міжнароднага банкаўскага савета, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Мурычаў.

Асацыяцыя беларускіх банкаў уступіла ў ФБА ЕАС у мінулым годзе. Сёння айчынным крэдытна-фінансавым установам і іх кліентам прапануецца ўдзел у розных праграмах, рэалізуемых гэтым аб'яднаннем.

Фінансава-банкаўская асацыяцыя краін - удзельніц Шанхайскага супрацоўніцтва створана ў 2013 годзе. У 2016 годзе яна перайменавана ў Фінансава-банкаўскую асацыяцыю ЕўраАзіяцкага супрацоўніцтва. Асноўная мэта дзейнасці асацыяцыі - развіццё міжбанкаўскага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС, БРІКС, ЕАЭС, ЕС. Членамі і партнёрамі ФБА ЕАС з'яўляюцца 42 структуры, у тым ліку фінансава-банкаўскія асацыяцыі Расіі, СНД, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, банкі і камерцыйныя структуры Кітая, Казахстана, Славеніі, Расіі, Румыніі, Узбекістана.

Асацыяцыя беларускіх банкаў утворана ў 1990 годзе для каардынацыі дзейнасці крэдытна-фінансавых устаноў, аб'ядноўвае 36 банкаў і арганізацый. Асацыяцыя з'яўляецца адным з заснавальнікаў і членам Міжнароднага каардынацыйнага савета банкаўскіх асацыяцый краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заключаны партнёрскія пагадненні больш як з 20 банкаўскімі і бізнес-аб'яднаннямі Расіі, Украіны, СНД, ЕАЭС, Сярэдняй Азіі і Еўропы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.