Фота з архіва
16 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2024 года можа стаць рэкордным і перавысіць $60 млрд. Аб гэтым заявіў кіраўнік Апарату Савета Міністраў Беларусі Канстанцін Бурак у Маскве на канферэнцыі "Саюзная дзяржава: інтэграцыя, развіццё, давер", прысвечанай 25-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні СД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З 1999 года аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі вырас у сем разоў і дасягнуў $58 млрд. Пры захаванні бягучых тэмпаў росту па выніках года можам перавысіць адзнаку $60 млрд", - сказаў Канстанцін Бурак.
Ён канстатаваў, што Беларусь і Расія дэманструюць поспехі, нягледзячы на санкцыі і знешні націск. "Насуперак задумам нашых апанентаў, санкцыйны націск выступіў значным стымулам паскарэння росту ўзаемнага гандлю, аптымізацыі лагістыкі, пераходу на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах, развіцця імпартазамяшчэння і прамысловай кааперацыі", - падкрэсліў кіраўнік Апарату Савета Міністраў Беларусі.-0-