Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2019, 12:19

Кемераўская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў вывучэнні карысных выкапняў

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кемераўская вобласць зацікаўлена ў навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне вывучэння, асваення і рацыянальнага выкарыстання цвёрдых карысных выкапняў. З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік прадстаўніцтва адміністрацыі Кемераўскай вобласці пры ўрадзе Расіі Віктар Кірылаў у час сустрэчы з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэем Худыкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кемераўскай вобласцю. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы візіту губернатара Сяргея Цывілёва і дзелавых колаў расійскага рэгіёна ў Мінск у 2020 годзе.

Выказана зацікаўленасць у падпісанні пагаднення па шырокім коле пытанняў паміж Кемераўскай вобласцю і адной з абласцей Беларусі. Андрэй Худык таксама атрымаў запрашэнне наведаць расійскі рэгіён з дзелавым візітам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі