Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2024, 17:59

КДК правярае мэтавае выкарыстанне дзелавой драўніны, якая набываецца грамадзянамі па льготнай цане

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю правярае мэтавае выкарыстанне дзелавой драўніны, якая набываецца грамадзянамі ў лясгасах краіны па льготнай цане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

"З 2023 года ў насельніцтва з'явілася магчымасць набываць дзелавую драўніну для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага або бягучага рамонту жылых дамоў, надворных пабудоў па цэнах арганізацый-вытворцаў. У гэтым выпадку круглы лес у нарыхтаваным выглядзе рэалізуецца лясгасамі па-за біржавымі таргамі, - адзначылі ў КДК. - Ільготай ужо скарысталіся больш за 6 тыс. грамадзян".

Каб пазбегнуць выпадкаў прымянення лесаматэрыялаў не па прызначэнні альбо іх далейшага перапродажу Камітэт дзяржкантролю праводзіць праверку фактычнага выкарыстання дзелавой драўніны. Для ўдзелу ў кантрольных мерапрыемствах прыцягнуты работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, спецыялісты Міністэрства лясной гаспадаркі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі