Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2019, 13:06

Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь, засталося ўрэгуляваць гэта пытанне з Расіяй - пасол

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна ўчора пасол Беларусі ў Казахстане Нічкасаў правёў вельмі інтэнсіўныя і важныя перагаворы з галіновым ведамствам па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Мы гатовы, наогул ніякіх праблем няма. У нас нафты і нафтапрадуктаў дастаткова", - сказаў Ермухамет Ертысбаеў.

Завізіраваць дамоўленасці паміж Беларуссю і Казахстанам павінна Расія, паколькі транспарціроўка нафты будзе ісці па нафтаправодзе, які знаходзіцца на яе тэрыторыі. Пасол адзначыў, што Расія з'яўляецца стратэгічным партнёрам і для Беларусі, і для Казахстана, а значыць, бакі паспрабуюць знайсці прымальнае для ўсіх рашэнне.

"Вядома, для расіян будзе нявыгадна: у іх сваёй нафты дастаткова. Але мы хацелі б, каб Еўразійскі саюз быў выгадны ўсім удзельнікам. І на этапе станаўлення нашага саюза вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго. Аляксандр Рыгоравіч не проста згадзіўся, ён агучыў яшчэ некалькі іншых значных і важных аргументаў на карысць гэтага сцвярджэння", - звярнуў увагу дыпламат.

Ермухамет Ертысбаеў дадаў, што казахстанскую нафту можна пастаўляць у Беларусь і па чыгунцы, аднак эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння будзе значна ніжэйшай. "Гэта пытанне перагавораў паміж галіновымі ведамствамі Расіі, Беларусі і Казахстана. Мы гатовы да гэтага. У нас прадумана ўжо ўся схема", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі