Яўген Каваленка. Фота з архіва
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр юстыцыі Яўген Каваленка расказаў журналістам аб навацыях законапраекта "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Законапроект падрыхтаваны ў адпаведнасці з раней зацверджаным кіраўніком дзяржавы планам падрыхтоўкі заканадаўчых актаў. Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне адносін у сферы рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама іх далейшай перарэгістрацыі і спынення імі дзейнасці, - расказаў Яўген Каваленка. - Дакумент змяшчае ўсе тыя напрацоўкі, якія цяпер змешчаны ў Дэкрэце кіраўніка дзяржавы, дзеючым на працягу амаль двух дзясяткаў гадоў, і накіраваны на далейшае развіццё прававога рэгулявання. Прадугледжваецца больш актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналоій, электроннага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі. Таксама прадугледжваецца скарачэнне шэрага працэдур, скарачэнне тэрмінаў разгляду падаваемых суб'ектамі гаспадарчых дакументаў, скарачэнне колькасці папер, якія падаюцца самімі суб'ектамі гаспадарання і ў далейшым прадугледжваюцца да атрымання".
Напрыклад, выключаецца выдача пасведчання аб дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы. Юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на падставе ўласнага статута, па выніках дзяржаўнай рэгістрацыі будзе выдавацца статут са штампам, а юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на падставе тыпавога статута, - выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Дакумент таксама рэгламентуе парадак дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы на аснове тыпавога статута.
Пашыраюцца падставы ўключэння і актуалізацыі звестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Размова аб дакументах і звестках, якія не толькі прадстаўляюцца заяўнікамі для дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, але і атрыманых праз інфармацыйнае ўзаемадзеянне названага рэгістра з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі.
Скарачаюцца з 5 да 3 дзён тэрміны пастаноўкі на ўлік суб'екта гаспадарання. "Прадугледжана фарміраванне электроннай рэгістрацыйнай справы, у якой будуць змяшчацца ўсе неабходныя звесткі, што адлюстроўваюць жыццёвы шлях суб'екта гаспадарання", - падкрэсліў Яўген Каваленка.
"Таксама адной з прагрэсіўных навацый законапраекта з'яўляецца ўключэнне ў якасці абавязковага рэквізіту абавязковай звесткі аб суб'екце гаспадарання - яго электроннай пошты. Так, напрыклад, цяпер для накіравання афіцыйных дакументаў выкарыстоўваецца пазначаны суб'ектам гаспадарання паштовы адрас, адрас рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Мы ж уводзім у прававое поле адрас электроннай пошты, на які таксама будуць накіроўвацца неабходныя паведамленні, і гэта будзе абавязковы рэквізіт, неабходны для кожнага суб'екта прадпрымальніцкай дзейнасці", - адзначыў міністр.
Законапраектам прадугледжваюцца таксама зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання, узмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў крэдытораў.-0-