Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2023, 14:32

Касмічныя сістэмы, нанатэхналогіі, прамысловасць. Тэхкамітэты па стандартызацыі Беларусі і РФ узмоцняць узаемадзеянне

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічныя камітэты па стандартызацыі Беларусі і Расіі ўзмоцняць узаемадзеянне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Дзяржстандарт Беларусі і Федэральнае агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі Расійскай Федэрацыі (Расстандарт) пачалі рэалізацыю механізма спрошчанага доступу прадстаўнікоў прамысловасці і бізнесу дзвюх краін да ўдзелу ў рабоце нацыянальных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі. Гэта дазволіць прамысловасці праводзіць прагназуемую тэхнічную палітыку і больш поўна ўлічваць узаемныя інтарэсы, рэалізоўваць кааперацыйныя праекты.

Так, 21 тэхнічны камітэт па стандартызацыі Беларусі будзе ажыццяўляць узаемадзеянне з 54 тэхнічнымі камітэтамі па стандартызацыі Расійскай Федэрацыі. Супрацоўніцтва будзе пашырацца ў такіх сферах, як электрычныя прыборы, лесаматэрыялы, харчовая прадукцыя, сельгастэхніка, радыёнавігацыя, пажарная бяспека, касмічныя сістэмы, нанатэхналогіі і інш.

"Інфармаванне аб перспектыўных праграмах работ тэхнічных камітэтаў, падрыхтоўцы праектаў стандартаў, а таксама правядзенне пасяджэнняў тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі з удзелам прадстанікоў краіны-партнёра - вось напрамкі, па якіх будзе ажыццяўляцца двухбаковае супрацоўніцтва. Адначасова чакаецца, што такі падыход дасць магчымасць узмацніць і работу ў рамках міждзяржаўнай стандартызацыі для інтарэсаў ЕАЭС і СНД", - адзначылі ў прэс-службе.

Дамоўленасці аб старце праекта па ўзаемадзеянні тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі дзвюх краін былі дасягнуты ў ходзе рабочай сустрэчы старшыні Дзяржстандарту Беларусі Валянціна Татарыцкага і кіраўніка Расстандарту Антона Шалаева ў Мінску ў студзені.

Цяпер бакі праводзяць работы па актуалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне стандартызацыі ад 2008 года, а актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гэтай сферы плануецца абмеркаваць у фармаце круглага стала на палях міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам-2023" у ліпені ў Екацярынбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі