Фота economy.gov.by
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя дзяржпраграм садзейнічае ўстойліваму развіццю галін і эканомікі ў цэлым. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун у ходзе пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства культуры, Мінлясгаса, Мінсувязі, Мінпрацы і сацабароны, Мінспорту, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. На парадку дня - справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм "Лічбавае развіццё Беларусі", "Беларускі лес", "Культура Беларусі", "Энергазберажэнне" і шэрага іншых.
На думку першага намесніка міністра эканомікі, рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржпраграм надала магутны імпульс развіццю лічбавай інфраструктуры. "У 2021-2024 гадах пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю больш як 27 тыс. км валаконна-аптычных ліній сувязі, дзякуючы чаму звыш 3 млн чалавек маюць высакаскорасны выхад у інтэрнэт. Практычна ў любой кропцы краіны дзейнічае мабільная сувязь стандарту 4G. Пераведзены ў электронную форму шэраг запатрабаваных прадпрымальнікамі адмінпрацэдур (ФСАН, падатковых і мытных органаў), што спрасціла і паскорыла ўзаемадзеянне дзяржавы і бізнесу", - адзначыў Андрэй Картун.
Не менш важнае дасягненне - устойлівы рост паказчыкаў энергаэфектыўнасці. "За чатыры гады ў цэлым па краіне выкананне запланаваных мерапрыемстваў дало магчымасць знізіць энергаёмістасць ВУП на 2,6 працэнта, сэканоміць звыш 2,6 млн т умоўнага паліва, павялічыць долю мясцовых энергарэсурсаў у валавым спажыванні да 17,1 працэнта. Усё гэта фінансавыя рэсурсы, якія ўдалося захаваць і выкарыстаць на мэты развіцця", - падкрэсліў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.-0-