ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2023, 12:49

Картун: галоўнымі драйверамі паскарэння ВУП сталі прамысловасць, будаўніцтва і гандаль

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнымі драйверамі паскарэння ВУП сталі прамысловасць, будаўніцтва і гандаль. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы вынікі работы эканомікі ў студзені - жніўні 2023 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені - жніўні тэмпы росту ВУП паскорыліся да 103,1 працэнта. Гэта плюс 0,2 працэнтнага пункта да сямі месяцаў. Традыцыйна галоўнымі драйверамі паскарэння ВУП сталі прамысловасць, будаўніцтва і гандаль", - сказаў Андрэй Картун.

Паводле яго слоў, у прамысловай вытворчасці тэмпы росту паскорыліся да 107,9 працэнта. "Тут прыбавілі галоўным чынам за кошт машына- і прыборабудавання, нафтаперапрацоўчай і хімічнай галін. Высокія тэмпы росту захоўваюцца таксама ў металургіі, вытворчасці бытавой тэхнікі, харчовай і лёгкай прамысловасці", - расказаў ён.

Намеснік міністра адзначыў, што будаўніцтва з кожным месяцам набірае абароты. "Сукупная дабаўленая вартасць будаўніцтва складае 104,5 працэнта. У асноўным прыбаўляюць будаўніча-мантажныя і падрадныя работы, паскорыліся тэмпы будаўніцтва жылля. Рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, у тым ліку ў рамках мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў", - паведаміў Андрэй Картун.

Аднаўленчая дынаміка захоўваецца ў транспартнай дзейнасці, ІТ-галіне.

"Таксама актыўна аднаўляецца дрэваапрацоўка. Прадпрыемствы змаглі адаптавацца і знайсці новыя рынкі збыту", - дадаў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі