Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 сакавіка 2024, 17:55

Картун: фізічныя аб'ёмы беларускага экспарту ў студзені выраслі амаль на 13 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічныя аб'ёмы беларускага экспарту ў студзені выраслі амаль на 13 працэнтаў. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца знешняга гандлю, тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг пакуль не набіраюць жаданых абаротаў, усяго толькі 101 працэнт. Тым не менш, мы забяспечылі дадатнае сальда ў памеры амаль $100 млн. Асноўнымі драйверамі росту экспарту выступаюць спажывецкія тавары і так званыя прамежкавыя (якія выкарыстоўваюцца не для канечнага спажывання, а для далейшай вытворчасці тавараў і паслуг. - Заўвага БЕЛТА). Прадаўжаем вытрымліваць высокія тэмпы па фізічных аб'ёмах экспарту - рост амаль на 13 працэнтаў, што дазволіла кампенсаваць зніжэнне экспартных цэн (яны сталі ніжэйшымі больш як на 9 працэнтаў, так склалася сусветная кан'юнктура). Чакаем, што бліжэй да канца першага паўгоддзя вартасны фактар перастане ўплываць на нашы паказчыкі і тэмпы росту экспарту пры тых жа фізічных аб'ёмах павялічацца", - сказаў Андрэй Картун.

Паводле інфармацыі Мінэканомікі, істотна выраслі продажы ў краіны Азіі, у тым ліку ў Кітай, а таксама ў краіны Афрыкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі