Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Карткі БЕЛКАРТ плануецца пачаць прымаць у Расіі ў 2019 годзе

Эканоміка 12.02.2019 | 11:18
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плацежныя сістэмы БЕЛКАРТ і "Мір" (Расія) падпісалі дагавор аб узаемадзеянні. Плануецца, што прыём картак БЕЛКАРТ на тэрыторыі РФ і картак плацежнай сістэмы "Мір" на тэрыторыі Беларусі пачнецца ў 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў ЗАТ "Плацежная сістэма БЕЛКАРТ".

У дагаворы бакі абазначылі свае намеры аб выпуску банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ з чыпам з выкарыстаннем тэхналогій Нацыянальнай сістэмы плацежных картак (аператар плацежнай сістэмы "Мір"), а таксама аб абслугоўванні картак "Мір" на тэрыторыі Беларусі з дапамогай інфраструктуры банкаў - удзельнікаў плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ. У сваю чаргу карткі плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ будуць прымацца ў інфраструктуры ўдзельнікаў плацежнай сістэмы "Мір" і яе партнёраў.

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ створана ў 1994 годзе. З'яўляецца часткай нацыянальнай плацежнай сістэмы Беларусі. Па стане на 1 кастрычніка 2018 года ў абарачэнні знаходзіцца больш як 5,6 млн картак БЕЛКАРТ. Доля безнаяўных аперацый па картках БЕЛКАРТ складае 82,22 працэнта (па колькасці) і 39,20 (па абароце).

"Мір" - расійская нацыянальная плацежная сістэма. Яе ўдзельнікамі з'яўляюцца больш за 320 банкаў, выпускам картак "Мір" займаюцца звыш 150 банкаў. Усяго выпушчана больш як 53 млн картак.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рота інфармацыйных тэхналогій Функцыянальнае прызначэнне РІТ - распрацоўка сістэмнага і праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі.