Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2023, 14:09

Карнавухаў: Лукашэнка змог у ручным рэжыме адфармаціраваць эканоміку і запусціць вытворчасць

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка змог у ручным рэжыме адфармаціраваць эканоміку і запусціць вытворчасць, заявіў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА кандыдат юрыдычных навук, эксперт па рабоце спецслужбаў Сяргей Карнавухаў.

"Філосаф Фрэнсіс Фукуяма гаворыць, што перамагчы выклікі сучаснай цывілізацыі можа толькі моцная, палітычна суб'ектная дзяржава. У эканоміцы, культуры, сацыяльнай сферы, адукацыі. Яна павінна будаваць магутныя дзяржаўныя карпарацыі, якія будуць вырошчваць малы бізнес, - сказаў Сяргей Карнавухаў. - Мы чамусьці вырашылі, што малы бізнес будзе сам расці. Не. У Японіі буйная карпарацыя абавязана аддаваць да 80 працэнтаў субпадрадаў малому бізнесу. Яны разумеюць: калі маленькая кампанія не атрымала кантракт на 10 гадоў, яна не возьме крэдыту, не зможа спланаваць эканоміку. Яна атрымала кантракт і расце, становіцца сярэднім прадпрыемствам. Потым дзяржава прыходзіць і гаворыць: мы яшчэ грошай дадзім, станьце буйным прадпрыемствам, вы нам падабаецеся. І прадпрыемствы растуць".

Эксперты прааналізавалі, у якіх кампаній у час крызісу ў першую чаргу адбываецца спад. "Гэта кампаніі, у якіх няма гаспадара, няма дзяржавы, няма сям'і. Сямейныя кампаніі грошы не выцягваюць, яны разумеюць - тут сямейны бізнес. Яны робяць усё магчымае, каб калектыў захаваць і бізнес. Няхай прыбытку не атрымліваюць, але ў іх ужо ёсць гэта кампанія. Гэта здабытак. А акцыянеры бягуць, аддаюць акцыі, бяруць грошы і бягуць далей. Яны гэта ўсё разумеюць, а мы не разумеем. Мы разумеем раптам, што прыбалтыйскія краіны з нас здзекуюцца. Які вялікі аб'ём грузаў ідзе цяпер праз прыбалтыйскія краіны. Гэта і вугаль, і розныя віды паліва, і ўгнаенні. Рост па 5-7 працэнтаў за справаздачны перыяд. Пры гэтым Калінінград, праз які мы абавязаны пастаўляць грузы, - гэта Расійская Федэрацыя, якой мы павінны даць магчымасць расці, партовую гаспадарку падтрымаць і ўсю гэту галіну", - адзначыў Сяргей Карнавухаў.

"Калі ў вас ёсць дзяржаўны сектар, то ў нас яго практычна няма. У нас доўгія гады - 30 гадоў - ішла барацьба, каб вытравіць паняцце дзяржавы. Таму для Расіі самая галоўная задача цяпер - вярнуцца да будаўніцтва моцнай, эфектыўнай дзяржавы, якая ўдзельнічае ва ўсіх сферах жыцця. Менавіта таму, калі Аляксандр Лукашэнка выбірае форму інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, я разумею, што ён робіць вельмі важную рэч. У дзвюх краін вельмі шмат добрага. Адпаведна вельмі правільную форму ён зрабіў, гэта такі ніпель. Для добрага ўсё адкрыта, а для дрэннага ў Беларусі ўсё закрыта. Яму дзякуй за гэта. Пакуль ёсць Беларусь у тым выглядзе, у якім яна цяпер існуе, - гэта з'яўляецца для многіх непрыемным выклікам", - канстатаваў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі