Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2020, 11:01

Кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ пачалі работу ў Краснаярскім краі

7 красавіка, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Шэсць кар'ерных самазвалаў БЕЛАЗ пачалі работу на Ачынскім гліназёмным камбінаце (Краснаярскі край, Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Партыя кар'ерных 55-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-7555В у сакавіку паступіла на Ачынскі гліназёмны камбінат (АГК), які ўваходзіць у склад АТ "Русал Ачынск". Беларускія машыны закуплены для абнаўлення парку гарнатранспартнай тэхнікі і будуць несці працоўную вахту на рудніку Мазульскі ў Краснаярскім краі", - сказалі ў прэс-службе.

Пры выбары тэхнікі спецыялісты АГК улічвалі вопыт выкарыстання такіх машын на здабыўных пляцоўках іншых кампаній. "Новыя машыны дадуць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы і скараціць затраты на тэхналагічны працэс здабычы сыравіны, - адзначылі ў кампаніі "Русал Ачынск". - У гэтай тэхнікі высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі, яна больш эканамічная па расходзе гаручага і змазачных матэрыялаў. Вадзіцельскія кабіны маюць палепшаны агляд і сістэму кіравання, абсталяваны зручнымі сядзеннямі і кліматычнымі сістэмамі".

У 2020 годзе "Русал" плануе набыць некалькі дзясяткаў машын.

Паставіла БЕЛАЗы ў Краснаярскі край кампанія ТАА "Краснаярск-БелазСэрвіс" - афіцыйны дылер ААТ "БЕЛАЗ" у рэгіёне.

Аб'яднаная кампанія "Русал" - адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў алюмінію. Асноўную частку прадукцыі складаюць першасны алюміній, алюмініевыя сплавы, фольга і гліназём. Актывы кампаніі ўключаюць у сябе ўвесь комплекс прадпрыемстваў, задзейнічаных у ланцужку вытворчасці канечнага прадукту, - ад горназдабыўных камбінатаў да алюмініевых і фольгапракатных заводаў.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае амаль 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі