Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2024, 17:58

Карась: эканоміка павінна працаваць эфектыўна, ад гэтага залежыць дабрабыт нашых грамадзян

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка павінна працаваць эфектыўна, ад гэтага залежыць дабрабыт нашых грамадзян. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Дзяніс Карась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання дэпутаты прадоўжылі работу над фарміраваннем рабочых органаў Палаты прадстаўнікоў. У прыватнасці, сфарміраваны склад пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, на пасяджэнні зацверджаны намеснікі старшынь пастаянных камісій.

"Эканоміка павінна працаваць эфектыўна, таму што ад гэтага залежыць дабрабыт нашых грамадзян, - сказаў Дзяніс Карась. - Трэба будзе і далей удасканальваць заканадаўства ў гэтым напрамку і не збаўляць тэмпы, якія былі зададзены папярэднім скліканнем".

Паводле яго слоў, самае адказнае ў дэпутатаў парламента - вынікі прыняцця таго ці іншага законапраекта. "Дэпутаты павінны прадбачыць гэтыя наступствы, каб яны былі на карысць і ў інтарэсах нашага грамадства, дзяржавы і нашых грамадзян. Таму ў гэтым напрамку будзем дзейнічаць, - дапоўніў дэпутат. - Эканоміка - гэта перш за ўсё работа прадпрыемстваў, незалежна ад галіны. Зноў жа, эфектыўная работа для таго, каб захаваць рабочыя месцы, каб дабрабыт нашых грамадзян паляпшаўся. А мы як заканадаўцы павінны стварыць прававое поле для таго, каб эфектыўна працавалі прадпрыемствы і эканоміка нашай краіны".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі