Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2022, 11:45

Каранкевіч упаўнаважаны на перагаворы па газу з Расіяй

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад упаўнаважыў міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча на перагаворы па праекце пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі па пастаўках прыроднага газу. Адпаведная пастанова Саўміна нумар 286 ад 7 мая 2022 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Савет Міністраў упаўнаважыў Віктара Каранкевіча на правядзенне перагавораў па праекце пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны, ад 25 лістапада 2011 года.

Акрамя таго, згодна з пастановай нумар 287 ад 7 мая 2022 года міністр энергетыкі ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года.

Віктару Каранкевічу дазволена пры неабходнасці ўносіць у пагадненні змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама падпісваць гэтыя пратаколы пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў.

Пастановы ўступаюць у сілу з дня іх прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі