Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2022, 15:28

Каранкевіч: у гэтай пяцігодцы плануецца газіфікаваць каля 300 населеных пунктаў

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучай пяцігодцы ў Беларусі плануецца газіфікаваць каля 300 населеных пунктаў. Аб гэтым расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Паводле слоў Віктара Каранкевіча, газіфікацыя і электрыфікацыя жылфонду для ацяплення і гарачага водазабеспячэння - узаемадапаўняльныя напрамкі, якія будуць паралельна развівацца для стварэння камфортных умоў пражывання людзей, асабліва ў сельскай мясцовасці.

"У гэтай пяцігодцы плануецца газіфікаваць 300 населеных пунктаў. Гэта работа праводзіцца паралельна рабоце па электрыфікацыі жылфонду для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння, якая ахопіць 1,5 тыс. населеных пунктаў, - растлумачыў міністр. - Такім чынам, за пяцігодку прыродны газ і электраэнергія дадуць магчымасць павысіць камфортнасць пражывання грамадзян у 1,8 тыс. населеных пунктаў у цэлым па краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі