Віктар Каранкевіч. Скрыншот відэа Telegram-канала "Урад Беларусі"
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ ў сельскай гаспадарцы даказала сваю эфектыўнасць. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у час візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў гэту афрыканскую краіну, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Як падкрэсліў Віктар Каранкевіч, флагманскім сумесным праектам з'яўляецца праграма механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. Беларусь ужо ўнесла свой уклад у павышэнне ўраджайнасці. "Калі праграма пачыналася ў 2020 годзе, ураджай пшаніцы ў Зімбабвэ ацэньваўся ў памеры 150 тыс. Ппа выніках 2024 года ў выніку рэалізацыі першых дзвюх фаз сумеснай праграмы ўраджай пшаніцы вырас больш як у тры разы і перасягнуў 550 тыс. т. Гэты паказальны прыклад - знакавы для многіх краін у Афрыцы, уключаючы суседзяў Зімбабвэ", - расказаў ён.
Важным напрамкам застаецца і будаўніцтва зернесушыльных комплексаў: у Зімбабвэ плануецца іх пабудаваць чатыры, а таксама мадэрнізаваць два. "Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі краіны і абнавіць увесь парк тэхнікі з прымяненнем беларускіх тэхналогій, кампетэнцый. У далейшым плануецца не толькі зборка і ўвод гэтай тэхнікі, але і далейшае яе абслугоўванне на тэрыторыі Зімбабвэ. Прадугледжваецца комплексны падыход", - звярнуў увагу Віктар Каранкевіч.
Сёння ў графіку ўрадавай дэлегацыі насычаны дзень, адзначылі ў прэс-службе ўрада. Намячаецца абмеркаванне новых сумесных праектаў на сустрэчы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, цырымонія перадачы беларускай тэхнікі ў рамках рэалізацыі трэцяй фазы праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама пасяджэнне сумеснай камісіі і падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.-0-