Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2020, 17:37

Каранкевіч: развіццё ІТ-тэхналогій - адзін з прыярытэтаў для газавай галіны

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышэнне надзейнасці газаразмеркавальнай сістэмы Беларусі за кошт укаранення сучасных сістэм аўтаматызацыі і IT-рашэнняў з'яўляецца адным з прыярытэтаў для арганізацый газавай галіны. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з працоўным калектывам філіяла ВУ "Жлобінгаз" РВУП "Гомельаблгаз", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Міністр абазначыў ключавыя задачы праграмы комплекснай мадэрнізацыі вытворчасцей газавай сферы на 2021-2025 гады, праект якой знаходзіцца на фінальнай стадыі падрыхтоўкі. "Адным з прыярытэтных напрамкаў стане аўтаматызацыя кіравання аб'ектамі газаразмеркавальнай сістэмы ў рамках канцэпцыі развіцця разумных гарадоў. Асаблівая ўвага арганізацыямі галіны будзе ўдзелена ўкараненню інавацыйных тэхналогій і IT-рашэнняў", - праінфармаваў Віктар Каранкевіч.

Праектам праграмы прадугледжана рэалізацыя чатырох буйных праектаў. Гэта завяршэнне будаўніцтва кальцавога газаправода высокага ціску першай катэгорыі ад газаразмеркавальнай станцыі "Усходняя" да станцыі "Паўночная", што забяспечыць надзейнае газазабеспячэнне спажыўцоў Мінска і Мінскага раёна. Запланаваны работы па закальцоўцы сетак газазабеспячэння Полацка і Наваполацка, будаўніцтве падводзячых газаправодаў прыроднага газу ў аграгарадках Хатляны, Вішнева, Даўгінава, Людвінова, Ерхі, Доўгае. Акрамя таго, прадугледжаны работы па закальцоўцы газаразмеркавальных сетак "Жыткавічы" - "Давыд-Гарадок".

Як адзначылі ў прэс-службе, за апошнія 10 гадоў у краіне праведзена маштабная мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў газазабеспячальных арганізацый, дзякуючы гэтаму істотна павысілася якасць паслуг па забеспячэнні прадпрыемстваў і насельніцтва прыродным і звадкаваным газам.

З 2010 па 2020 год прырост сетак прыроднага газу ў краіне склаў 21 тыс. км. Іх агульная працягласць на сённяшні дзень перавышае 63 тыс. км.

У час сустрэчы з працоўным калектывам Віктар Каранкевіч адказаў на пытанні, якія датычыліся ходу рэалізацыі праекта па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі, развіцця электратранспарту, жыллёвага будаўніцтва.

У інтэрв'ю журналістам кіраўнік ведамства адзначыў, што філіял "Жлобінгаз" паспяхова выконвае сваю галоўную задачу - надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў Жлобіна і Жлобінскага раёна прыродным і звадкаваным газам. Тут эфектыўна выбудавана работа па зніжэнні выдаткаў і энергазберажэнні, павышэнні якасці паслуг насельніцтву.

"Такі фармат наведвання прадпрыемстваў - магчымасць не толькі асабіста ацаніць сітуацыю на месцах, але і даць тлумачэнні на пытанні людзей, а там, дзе гэта неабходна, аказаць садзейнічанне ў іх вырашэнні", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі