Віктар Каранкевіч
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важным з'яўляецца пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі за кошт укаранення новага сучаснага абсталявання і мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Такое меркаванне выказаў журналістам Віктар Каранкевіч, які сёння назначаны намеснікам прэм'ер-міністра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пытанне журналістаў аб тым, як ён будзе паглыбляцца ў тыя сферы, у якія раней быў уключаны крыху менш, Віктар Каранкевіч адказаў: "Вельмі хутка і аператыўна. Таму што трэба ўвайсці ў курс справы па ўсіх напрамках, па ўсіх галінах, якія неабходна будзе курыраваць. Вядома, у першую чаргу гэта прамысловасць. Гэта рэалізацыя тых мерапрыемстваў, якія ўжо знаходзяцца ў стадыі выканання. Гэта далейшая рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, выхад пасля іх ажыццяўлення на вытворчы ўзровень".
Віцэ-прэм'ер таксама падкрэсліў: "Самае галоўнае - якасць выпускаемай прадукцыі, пашырэнне асартыменту за кошт укаранення новага сучаснага абсталявання, мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў і стварэння новых вытворчасцей. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая будзе запатрабавана як на ўнутраным, так і на знешнім рынках".
"У фокусе ўвагі будзе заставацца і энергетыка, - упэўнены ён. - Гэта павышэнне надзейнасці работы энергасістэмы. Па выніках ураганаў, якія прайшлі, выпрацаваны мерапрыемствы, падыходы, якія павінны быць у далейшым фармалізаваны ў выглядзе асобных мер, якія будуць рэалізоўвацца".
Акрамя таго, Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што ў новай рабоце яму будзе карысны перагаворны вопыт узаемадзеяння з расійскімі калегамі, але па новых напрамках ужо, у тым ліку ў галіне прамысловасці.-0-