Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2021, 12:10

Каранкевіч назваў прычыну адключэння ад сеткі першага энергаблока БелАЭС

19 лістапада, Магілёўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч сёння ў размове з журналістамі назваў прычыну адключэння ад сеткі першага энергаблока БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская атамная электрастанцыя - гэта маштабны і сучасны аб'ект. На станцыі ўстаноўлена высокатэхналагічнае абсталяванне. Кіраванне тэхналагічнымі працэсамі, работай абсталявання ажыццяўлецца магутнай аўтаматызаванай сістэмай, якая ў пастаянным рэжыме забяспечвае апрацоўку адначасова вялікага масіву даных, тысячы імпульсаў, што паступаюць з датчыкаў абсталявання. У гэтым выпадку паступіў адзін некарэктны сігнал, які прывёў да спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы аховы, і блок быў адключаны ад сеткі. Па выніках дыягностыкі, усе тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне знаходзяцца ў працаздольным стане. Заўваг няма", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, учора пасля ўзгаднення з Дзяржатамнаглядам пачаліся пускавыя аперацыі па вывадзе рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень з далейшым павелічэннем магутнасці. "У бліжэйшы час першы энергаблок будзе ўключаны ў сетку", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі