ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2023, 15:48

Каранкевіч: кааперацыя Беларусі і РФ у энергетыцы дазваляе эфектыўна процістаяць санкцыям

Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кааперацыя Беларусі і Расіі ў энергетыцы дазваляе эфектыўна процістаяць санкцыям. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з дэлегацыяй Дзяржаўнай думы Расіі на чале са старшынёй Камітэта па энергетыцы Паўлам Завальным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваш візіт прымеркаваны да абмеркавання важных для нашых краін пытанняў супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў галіне мае ўсёабдымны стратэгічны характар і ахоплівае ключавыя напрамкі, якія забяспечваюць энергетычную бяспеку нашых дзяржаў", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён падкрэсліў, што пашырэнне тэхналагічнай і вытворчай кааперацыі, умацаванне ўзаемадзеяння ў сферы імпартазамяшчэння дазваляе Беларусі і Расіі ў цяперашніх умовах эфектыўна процістаяць знешняму санкцыйнаму націску. "Паліўна-энергетычны комплекс Саюзнай дзяржавы працуе стабільна, забяспечвае дынамічнае развіццё нацыянальных эканомік", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі