Скрыншот відэа Урада Беларусі
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра ў Афрыцы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у час перагавораў з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь ганарыцца стратэгічным супрацоўніцтвам з Зімбабвэ, якое стала агульнай візітнай карткай у Афрыцы. Мы разглядаем Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра на афрыканскім кантыненце", - сказаў Віктар Каранкевіч.
Як адзначыў віцэ-прэм'ер, члены беларускай урадавай дэлегацыі маюць дакладныя інструкцыі ад кіраўніка дзяржавы прадоўжыць выкананне дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей, знайсці рашэнні там, дзе тэмпы іх рэалізацыі не задавальняюць абодва бакі, выпрацаваць новыя праекты ў перспектыўных сферах.
"Беларусь з задавальненнем назірае за тым, як Зімбабвэ актыўна развіваецца ў сацыяльна-эканамічным плане. Урад вашай краіны правільна расстаўляе прыярытэты і ўдзяляе вялікую ўвагу комплекснаму развіццю сельскай гаспадаркі, энергетыкі, прамысловасці і інфраструктуры", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.
Ён таксама адзначыў, што пачаліся пастаўкі трактароў, камбайнаў і зернявозаў у рамках трэцяга этапу сумеснай праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. "Рады адзначыць, што акрамя сумеснай работы па забеспячэнні харчовай бяспекі Зімбабвэ мы актыўна працуем над іншымі сумеснымі праектамі", - сказаў віцэ-прэм'ер.
Паводле слоў Віктара Каранкевіча, сведчаннем гэтага стануць дамоўленасці аб пастаўках машынакамплектаў для зборачнай вытворчасці аўтобусаў. "Нам важна не разгубіць высокую дынаміку адносін і ўжо сёння думаць пра будучыя сумесныя праекты ў сферах сельскай гаспадаркі, энергетыкі, перапрацоўкі адходаў, паставак медыцынскіх прэпаратаў і вырабаў. Ведаючы ваш сістэмны падыход да рэалізацыі намечаных планаў, перакананы, што з вашага боку ўзаемавыгадныя прапановы будуць падтрыманы і працэс стратэгічнага развіцця адносін дружбы і сапраўднага братэрства паміж Беларуссю і Зімбабвэ будзе прадоўжаны", - рэзюмаваў ён.-0-