Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2023, 09:14

Капыток: рэгулярнае правядзенне Дзён прыёму прадпрымальнікаў - важная ініцыятыва для бізнесу

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгулярнае правядзенне Дзён прыёму прадпрымальнікаў - гэта важная ініцыятыва для бізнесу. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня вышэйшага каардынацыйнага савета саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Андрэй Капыток па выніках правядзення Дня прыёму прадпрымальнікаў.

"Яшчэ ў 2021 годзе мы ініцыявалі правядзенне серыі круглых сталоў ва ўсіх абласных цэнтрах краіны на тэму "Канстуктыўны дыялог улады, бізнесу і грамадзянскай супольнасці - гарантыя паспяховага развіцця прадпрымальніцкіх ініцыятыў на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях". У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, рэгіянальных бізнес-асацыяцый. Пасля гэтага мы зрабілі высновы, што рэгулярнае правядзенне Дзён прыёму прадпрымальнікаў як у сталіцы, так і ў рэгіёнах - гэта важная для бізнесу ініцыятыва. У рэгіёнах ёсць праблемы, якія прадпрымальнікам няпроста данесці да ўлады, а наша задача як кластара развіцця інавацыйнай і дзелавой ініцыятывы - стварэнне такіх умоў, каб прадпрымальнікам было лягчэй весці сваю дзейнасць у рэгіёнах", - сказаў Андрэй Капыток.

Паводле яго слоў, менавіта таму канфедэрацыя на рэгулярнай аснове - раз у квартал - арганізуе Дзень прыёму прадпрымальнікаў. "Мы падключаем анлайн рэгіянальных прадстаўнікоў. Таксама прымаем пісьмовыя заяўкі, каб быць у курсе ўсіх праблем, якія хвалююць прадстаўнікоў бізнесу, аператыўна рэагуем на пытанні, якія задаюць прадпрымальнікі ў тэлефонных званках, - дадаў ён.

Андрэй Капыток адзначыў, што ў час правядзення Дня прыёму прадпрымальнікаў шмат пытанняў паступіла адносна новай сістэмы падаткаабкладання. "Некаторыя прадпрымальнікі да гэтага часу прадаўжаюць удакладняць, якая сістэма падаткаабкладання будзе лепшая ў іх выпадку. Актуальным з'яўляецца пытанне аб тым, як у далейшым будзе ўдасканальвацца заканадаўчая база для МСП", - паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі