19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракты на $85 млн падпісаны ў час візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Нікарагуа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння вельмі знакавы дзень у гісторыі нашых адносін. Інтэнсіўная, напружаная работа прадпрыемстваў, ведамстваў сёння завяршылася падпісаннем значнага пакета пагадненняў і камерцыйных кантрактаў", - сказаў Раман Галоўчанка. На яго думку, падпісаныя сёння дакументы можна лічыць сапраўдным прарывам у двухбаковых адносінах Беларусі і Нікарагуа.
"Галоўны вынік афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Нікарагуа і ўсіх перагавораў - падпісаныя кантракты. Сума $85 млн - гэта першы крок да вялікага эканамічнага двухбаковага супрацоўніцтва. Момант гістарычны! Упершыню былі заключаны такія буйныя здзелкі ў Цэнтральнай Амерыцы", - адзначылі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У прыватнасці, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прафінансуе пастаўку больш як 700 адзінак тэхнікі ў Нікарагуа, сёння падпісаны адпаведныя пагадненні.
У мінулым годзе паміж урадамі дзвюх краін было заключана генеральнае пагадненне аб прадастаўленні экспартных крэдытаў. А паміж Банкам развіцця і Міністэрствам фінансаў Нікарагуа - базавае пагадненне аб экспартным фінансаванні беларускіх паставак. Нацэленасць на вынік і аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з разлікамі і лагістыкай, ужо дазволілі ў рамках гэтых пагадненняў прафінансаваць пастаўку першай партыі беларускай тэхнікі, звярнулі ўвагу ў банку.
"Сёння мы перайшлі на новы ўзровень: заключылі з Міністэрствам фінансаў Нікарагуа чатыры новыя крэдытныя пагадненні на агульную суму больш як $79 млн для паставак звыш 700 адзінак беларускай тэхнікі, якая будзе выкарыстоўвацца ў розных сферах эканомікі Нікарагуа", - сказаў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук у час падпісання дакументаў.
"Сёння вельмі знакавы дзень у гісторыі нашых адносін. Інтэнсіўная, напружаная работа прадпрыемстваў, ведамстваў сёння завяршылася падпісаннем значнага пакета пагадненняў і камерцыйных кантрактаў", - сказаў Раман Галоўчанка. На яго думку, падпісаныя сёння дакументы можна лічыць сапраўдным прарывам у двухбаковых адносінах Беларусі і Нікарагуа.
"Галоўны вынік афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Нікарагуа і ўсіх перагавораў - падпісаныя кантракты. Сума $85 млн - гэта першы крок да вялікага эканамічнага двухбаковага супрацоўніцтва. Момант гістарычны! Упершыню былі заключаны такія буйныя здзелкі ў Цэнтральнай Амерыцы", - адзначылі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У прыватнасці, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прафінансуе пастаўку больш як 700 адзінак тэхнікі ў Нікарагуа, сёння падпісаны адпаведныя пагадненні.
У сваю чаргу нікарагуанскія партнёры выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.-0-