Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2021, 11:10

Кандытарскія фабрыкі "Спартак" і "Чырвоны Мазыранін" прынялі рашэнне аб аб'яднанні

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СП ААТ "Спартак" і ААТ "Чырвоны мазыранін" прынялі рашэнне аб аб'яднанні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Белдзяржхарчпрама".

"Для двух прадпрыемстваў "Спартак" і "Чырвоны Мазыранін" прынята лёсавызначальнае рашэнне - аб'яднанне фабрык з кіруючай кампаніяй СП ААТ "Спартак". Гомельская кандытарская фабрыка "Спартак" мае вопыт і патэнцыял у рэалізацыі кандытарскіх вырабаў як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, ажыццяўляючы супрацоўніцтва больш як з 25 краінамі свету", - гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Як адзначылі ў "Белдзяржхарчпраме", асноўная задача СП ААТ "Спартак" у інтэграцыі - павышэнне эфектыўнасці работы ААТ "Чырвоны Мазыранін". Гэта адно са старэйшых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Беларусі. Гісторыя фабрыкі "Чырвоны Мазыранін" пачынаецца з 1913 года.

"Цяпер плануецца правесці работы па аптымізацыі асартыменту, мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, зніжэнні сабекошту вытворчасці ў цэлым, а таксама мерапрыемствы па павышэнні пазнаваемасці брэнда "Чырвоны Мазыранін" ва ўзаемадзеянні з брэндам "Спартак". Гэта першы крок на шляху да стварэння кандытарскага кластара на тэрыторыі Беларусі. Гэта форма работа не паўплывае на вядомыя традыцыйныя гандлёвыя маркі "Чырвонага Мазыраніна", хутчэй, узмоцніць іх пазіцыі на рынку за кошт больш моцных гандлёвых марак "Спартака", - расказалі ў канцэрне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі