ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2023, 13:38

"Камунарка" ў бліжэйшыя гады мае намер у 10 разоў павялічыць аб'ём перапрацоўкі какава-зярнят

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандытарская фабрыка "Камунарка" ў бліжэйшыя гады мае намер у 10 разоў павялічыць аб'ём перапрацоўкі какава-зярнят. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Сяргей Анюхоўскі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Сяргей Анюхоўскі адзначыў, што этап развіцця фабрыкі на існуючых тэрыторыях ужо завяршыўся: прадпрыемству недастаткова вытворчых магутнасцей для далейшага развіцця. Таму было прынята рашэнне пабудаваць яшчэ адну фабрыку. Яна размесціцца ў Заводскім раёне Мінска, і там будуць перапрацоўваць какава-зярняты.

"За апошнія 10 гадоў у развіццё прадпрыемства было ўкладзена каля $100 млн. Было куплена шэсць высокапрадукцыйных ліній. Сёння пачынаецца новы этап нашага развіцця. Ужо вядуцца праектныя работы, праводзіцца тэндар на закупку абсталявання для перапрацоўкі какава-зярнят і вытворчасці шакаладных мас. Другая чарга - гэта закупка ліній для вытворчасці гатовых кандытарскіх вырабаў. Вядома, асноўны акцэнт будзе зроблены на імпартазамяшчэнні і вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі", - расказаў генеральны дырэктар "Камунаркі".

Са з'яўленнем новага завода магутнасці фабрыкі вырастуць практычна ў два разы. "Прычым асноўная ідэя гэтага праекта - поўнае забеспячэнне сыравінай. Сыравіна будзе паступаць з Афрыкі праз расійскія парты. У 2025 годзе з уводам новага ўчастка мы зможам самастойна закупляць какава-зярняты. Адпаведна мы будзем забяспечваць какава-прадуктамі беларускай вытворчасці сябе, іншыя кандытарскія фабрыкі і беларускія прадпрыемствы. Палавіна будзе экспартавацца", - адзначыў Сяргей Анюхоўскі.

Пакуль дзеючыя магутнасці даюць магчымасць "Камунарцы" перапрацоўваць 3 тыс. т какава-зярнят у год. Новая вытворчасць зможа перапрацоўваць больш за 30 тыс. т штогод.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі