Фота МАЗ
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод сумесна з ТАА "МАЗ-РУС" прымае ўдзел у выстаўцы WASMA 2025, якая адкрылася ў Маскве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аўтазавода.
На выстаўцы экспануецца смеццявоз МАЗ-6903С5. Асаблівасцю гэтага смеццявоза з'яўляецца шасі МАЗ-6310С5 з колавай формулай 6х2 з кіруемай задняй воссю, што дазваляе значна палепшыць манеўранасць смеццявоза ў цесных гарадскіх умовах. Перспектыўнасць гэтай распрацоўкі высока ацанілі вядучыя расійскія вытворцы камунальнай тэхнікі. Сведчанне таго - прадстаўлены на выстаўцы шырокі мадэльны рад камунальнай тэхнікі на базе шасі МАЗ-6310С5.
"Па выніках 2024 года доля шасі МАЗ на расійскім рынку ў сегменце тэхнікі для вывазу ЦКА і ЦБА склала 50 працэнтаў", - паведаміла намеснік дырэктара па маркетынгу МАЗ Аксана Міхеева.
Стэнд Мінскага аўтамабільнага завода актыўна наведваюць прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных экалагічных аператараў. Так, кіраўніцтва МАЗа і "МАЗ-РУСа" правяло перагаворы з прадстаўнікамі "Расатама". Бакі абмеркавалі перспектыву стварэння і пашырэння электрычнай тэхнікі ў Расіі, у тым ліку камунальнай.-0-