Фота з архіва
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі - рэзідэнты Беларусі ў лістападзе сталі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка Беларусі.
За месяц кампаніі-рэзідэнты прадалі валюты на $84,8 млн у эквіваленце больш, чым купілі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лістападзе склаў $3,289 млрд, прададзенай - $3,374 млрд. За 11 месяцаў купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж амаль на $2 млрд у эквіваленце.
Фізічныя асобы дзявяты месяц запар застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках лістапада яны прадалі на $144,1 млн больш, чым купілі. Агульны аб'ём купленай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за месяц склаў $1,032 млрд, прададзенай - $1,176 млрд.
У цэлым за студзень - лістапад продаж фізічнымі асобамі замежнай валюты перавысіў яе куплю на $1,5 млрд.-0-