Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 14:03

Калтовіч: трэба не з імпартам змагацца, а падтрымліваць айчынных вытворцаў

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для павелічэння долі айчынных тавараў на рынку трэба не з імпартам змагацца, а ствараць сістэму падтрымкі айчынных вытворцаў, стымуляваць развіццё вытворчасцей. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч па выніках даклада Прэзідэнту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных МАРГ, у агульным аб'ёме харчовых тавараў доля айчынных дасягае 77 працэнтаў, у нехарчовым сектары - каля 43 працэнтаў, доля ў агульным тавараабароце - каля 60 працэнтаў. "Сярод усіх краін ЕАЭС, хто вядзе такую статыстыку, мы выглядаем нядрэнна. І можна было б ацаніць гэта здавальняюча, калі б не тэндэнцыі, якія мы назіраем у апошнія гады па зніжэнні", - адзначыў міністр.

"Мы ні ў якім разе не нацэлены на тое, каб узяць і забараніць. І ў Прэзідэнта абмяркоўвалася гэта тэма, што мы павінны прымаць меры па барацьбе з імпартам не на паліцы, а па стварэнні сістэм падтрымкі айчынных вытворцаў, стымуляванні развіцця вытворчасцей і стварэнні канкурэнтных тавараў для гандлю і ўласных тэхналагічных працэсаў", - падкрэсліў Уладзімір Калтовіч.

Цяпер МАРГ сумесна з міністэрствамі прамысловасці, эканомікі і БелГПП прапрацоўвае падыходы да вызначэння паняцця "айчынны тавар", каб у далейшым удасканаліць сістэму дзяржзакупак з акцэнтам менавіта на такія тавары.

"Мы хацелі б прапрацаваць (і дакладвалі аб гэтым Прэзідэнту) такі парадак, каб выкарыстоўваць павелічэнне ўзроўню лакалізацыі вытворчасці як элемент абароны ўнутранага рынку. Гэта значыць у беларускім тавары павялічваць колькасць айчыннага", - расказаў міністр. Такія меры, напрыклад, былі прыняты ў Расіі. Для кожнай групы тавараў фіксуецца пэўная доля магчымага імпарту.

Такая сістэма пачала працаваць на рынку ЕАЭС з гэтага года: вызначаны пералік тавараў з высокім узроўнем лакалізацыі для дзяржзакупак у ЕАЭС, у пералік уключаны 43 беларускія прадпрыемствы. "Мы хацелі б такі прынцып прымяніць у сябе - чым вышэйшая лакалізацыя, тым больш ільгот па доступе да дзяржзаказу, дзяржзакупак, да ўдзелу ў конкурсах і да іншых відаў ільгот", - растлумачыў Уладзімір Калтовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі