Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2019, 18:09

Калтовіч: праект указа аб павышэнні каардынуючай ролі МАРГ па цэнах прайшоў першы круг узгадненняў

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўносяцца змяненні ва ўказ нумар 72 аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў). Праект прайшоў першы круг узгаднення, паведаміў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З прапановай вызначыць МАРГ адзіным каардынатарам цэнавай палітыкі ў Беларусі выступала ФПБ. "Уносім змяненні ва ўказ нумар 72, які датычыцца цэнаўтварэння. Прайшлі першы круг узгадненняў, нас усе падтрымалі. Нам засталася толькі "тэхніка", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Указ прадугледжвае павышэнне каардынуючай ролі МАРГ пры прыняцці рашэнняў па павышэнні цэн іншымі дзяржорганамі. "Напрыклад, Мінадукацыі, як правіла, не ўзгадняе з МАРГ павышэнне цэн на адукацыю. А гэта мае значэнне ў індэксе спажывецкіх цэн, уплывае на настроі і інфляцыйныя чаканні людзей", - адзначыў міністр.

У Беларусі створаны экспертны савет па пытаннях цэн і тарыфаў. Адпаведнае пагадненне падпісана сёння ў Мінску паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Федэрацыяй прафсаюзаў, Нацыянальным банкам і Нацыянальным статыстычным камітэтам. Уладзімір Калтовіч растлумачыў механізм работы савета. Так, Белстат у рабочым парадку будзе прадстаўляць МАРГ аператыўную інфармацыю па цэнах на тавары і паслугі - па ўсёй карзіне, па якой лічыцца індэкс спажывецкіх цэн. "Калі па той ці іншай таварнай групе рост цэн устойліва перавышае базавы ўзровень інфляцыі (4,3 працэнта на 2019 год), то МАРГ аналізуе прычыны і выносіць на савет пытанне, уводзіць цэнавае рэгуляванне ці не", - прадоўжыў міністр. Савет будзе ацэньваць прапановы міністэрства з улікам усіх аспектаў - інтарэсаў спажыўцоў, прадпрыемстваў, сітуацыі на рынках, унутраным і знешнім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі