Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2021, 12:02

Каля $3,5 млрд накіравана ў 2020 годзе на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля $3,5 млрд у 2020 годзе было накіравана на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусі, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы надаём вельмі важнае значэнне нашым знешнім абавязацельствам. Каля $3,5 млрд за мінулы год было накіравана на пагашэнне і абслугоўванне знешніх плацяжоў. Для гэтых мэт актыўна выкарыстоўваліся рэсурсы, якія мы прыцягвалі для рэфінансавання як на рынку еўрабондаў, так і ў Расіі. Усе абавязацельствы былі выкананы ў поўным аб'ёме", - падкрэсліў Юрый Селіверстаў.

Міністр адзначыў, што мінулы год быў няпростым, выкананне бюджэту праходзіла ва ўмовах, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй і запаволеннем эканамічнай актыўнасці. "Таму па асобных крыніцах бюджэт недабраў даходаў - гэта падатак на прыбытак, дывідэнды, плацяжы і даходы ад нафтахімічнага комплексу. Разам з тым асобныя даходныя крыніцы да канца года аднавіліся, паступленні ад іх былі нават у крыху большым аб'ёме. Гэта ПДВ, акцызы, мытныя пошліны на экспарт асобных тавараў і некаторыя іншыя даходы. У цэлым каля Br750 млн у бюджэт недапаступіла", - сказаў ён.

Юрый Селіверстаў таксама звярнуў увагу на тое, што галіну аховы здароўя ў 2020 годзе давялося падтрымаць у значна большых аб'ёмах, чым раней планавалася. Былі выдзелены дадатковыя сродкі на надбаўкі работнікам аховы здароўя, і на набыццё медыкаментаў, сродкаў аховы. "Дадатковыя грошы былі выдзелены на сістэму сацыяльнай абароны, функцыянаванне кантакт-цэнтраў. Аказана падтрымка і арганізацыям рэальнага сектара эканомікі. З улікам недапаступлення даходаў і дадатковых расходаў агульны аб'ём дэфіцыту бюджэту склаў амаль Br2,2 млрд", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі