Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2022, 10:16

"Калі прапановы не нараджаюцца знізу - яны прыйдуць зверху". Галоўчанка аб інвестыцыйнай карце Беларусі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якой будзе інвестыцыйная карта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"У кожным рэгіёне, у кожным населеным пункце павінны стварацца сучасныя вытворчасці. На жаль, не ва ўсіх рэгіёнах праглядаецца гатоўнасць і, самае галоўнае, усвядомленасць таго, што збіраюцца яны рабіць. Мы вырашылі пайсці такім шляхам: калі знізу такія прапановы не нараджаюцца, то яны прыйдуць зверху", - сказаў Раман Галоўчанка.

Тут няма ніякага валюнтарызму, ніякай кампанейшчыны, падкрэсліў прэм'ер-міністр. "Мы бачым, чаго нам не хапае па імпартазамяшчэнні. І мы супастаўляем патрэбнасці, дапусцім, машынабудавання, іншых сектараў эканомікі з патэнцыяльнымі магчымасцямі, якія ёсць у гэтых рэгіёнах. Што ў іх па рабочай сіле, якія вытворчасці недазагружаны. Адпаведна, зыходзячы з гэтага, і цяпер гэта работа вядзецца, будуць фарміравацца інвестыцыйныя прапановы, якія пойдуць ужо, умоўна кажучы, ад рэспублікі. Задача рэгіёнаў будзе іх разгарнуць. Гэта такая жывая матэрыя эканомікі", - адзначыў ён.

Гэта да пытання аб моцных рэгіёнах, удакладніў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі