Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзім Маханько ў час круглага стала "Падвядзенне вынікаў пасяўной кампаніі. Складаныя ўмовы надвор'я і разлікі на ўраджай" у прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў, ці хопіць беларусам пасаджанай сёлета бульбы.
Паводле яго слоў, умовы надвор'я ў частцы вырошчвання бульбы прыкладна аналагічныя мінуламу году. Красавік пачынаўся вельмі цёпла, гэта ж было і ў канцы сакавіка. "Глеба прагрэлася, шмат хто пагарачыўся і пачаў саджаць бульбу. Асабліва гэта нашы паўднёвыя рэгіёны - Брэст, Гомель. Я не гавару пра вялікія гаспадаркі, гэта ў першую чаргу датычылася прыватнікаў. Ранняя пасадка вельмі дрэнна паўплывала на далейшую захаванасць гэтых раслін. Мы давалі рэкамендацыі не спяшацца, але частка раслін ужо загінула", - адзначыў Вадзім Маханько.
Ён падкрэсліў: ранні ўраджай будзе затрымлівацца. "Мы, на вялікі жаль, сёлета не атрымаем запланаваны ранні ўраджай, які звычайна атрымліваем да канца мая з прыватных падворкаў, - заўважыў гендырэктар. - У бульбы гіне надземная частка, але ў кожным вочку ёсць яшчэ па дзве дадатковыя пупышкі, якія цяпер адрастаюць, і будзе новая надземная маса. Зноў жа, гэта затрымка па часе і расходаванне запасаў мацярынскага клубня. Вільгаць бульбе цяпер не патрэбна абсалютна ў большасці рэгіёнаў, таму што да вышыні надземнай часткі раслін 10-15 см бульба сілкуецца поўнасцю ўсімі элементамі і вільгаццю з мацярынскага клубня. Толькі потым пачынае атрымліваць пажыўныя элементы і ваду цераз каранёвую сістэму".
Што датычыцца плошчы пасадкі - гэта плюс 3 тыс. га да мінулага года ў буйнатаварных гаспадарках. Гэты план перавыкананы ўжо. "Бульба, пасаджаная ў пачатку трэцяй дэкады красавіка, дзякуючы нізкім тэмпературам знаходзіцца прыкладна на той жа стадыі развіцця, як і тая, што пасаджана 9 мая. Прыкладна тыя ж праросткі, пачынаюць ужо утварацца карэньчыкі", - падкрэсліў Вадзім Маханько. Пры гэтым у Беларусі ў бягучым годзе ў тры разы павялічыўся попыт на насенную бульбу для пасадкі на дачных участках і на ўласных падворках.
Гендырэктар адзначыў, што бульба даўно выйшла з групы высокарэнтабельных культур, але без яе беларусы не могуць. "Сезон захоўвання 2024-2025 года гэта паказаў, - дадаў ён. - Сельгаспрадпрыемствы і вялікія фермерскія гаспадаркі ў бягучым годзе пасадзілі ўжо больш за 20,5 тыс. га бульбы. Калі надвор'е нас не падвядзе, то гэтай бульбы ўдосталь хопіць нам, хопіць на перапрацоўку і хопіць паставіць нашым суседзям, калі ў іх будзе неўраджай".
Што датычыцца агародніны, то тут план перавыкананы на 1 тыс. га. "На сённяшні дзень пасаджана 8,6 тыс. га. Як правіла, агароднінныя культуры - дробнанасенныя. Многім культурам не хапала вільгаці для нармальных усходаў. Гэта датычыцца морквы і вельмі моцна датычыцца цыбулі, - расказаў гендырэктар. - Частка культур яшчэ не высаджана па агратэхнічных тэрмінах. Добра, што ў краіну ідзе пацяпленне,таму што тады ёсць верагоднасць таго, што расада захаваецца".-0-