Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2024, 16:13

Калі лічбавы беларускі рубель пачнуць выкарыстоўваць для плацяжоў, расказалі ў Нацбанку

Фота з архіва
Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі лічбавы беларускі рубель пачнуць выкарыстоўваць для плацяжоў, расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц у час міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшым для нас з'яўляецца праект па ўкараненні лічбавага беларускага рубля. Цяпер ідзе актыўны этап распрацоўкі платформы. Распрацаваны функцыянальныя патрабаванні. Да канца гэтага года мы плануем каля 10 функцый ужо запраграмаваць і пратэсціраваць. У пілотным праекце ўдзельнічае шэраг банкаў. Асноўная задача на бліжэйшы перыяд - падрыхтаваць платформу і выйсці на плацяжы паміж юрыдычнымі асобамі. Мы плануем ужо ў 2026 годзе выйсці на трансгранічныя плацяжы ў галіне лічбавай валюты цэнтральнага банка. А задача на 2027 год - выхад на рознічныя плацяжы", - сказаў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць тэме смарт-кантрактаў. "Гэта адна з важных пераваг для лічбавай валюты цэнтральнага банка, якая рэалізуецца на тэхналогіях размеркаванага рэестра", - дадаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Лічбавы беларускі рубель (ЛБР) - лічбавая форма беларускага рубля, законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём, з'яўляецца прамым патрабаваннем да Нацыянальнага банка Беларусі і эмітуецца ім. Разлікі з выкарыстаннем лічбавага беларускага рубля плануецца адносіць да безнаяўных разлікаў.

Асноўнымі мэтамі ўкаранення лічбавага беларускага рубля з'яўляюцца пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі