Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 12:30

Калектыву інстытута "Кадры індустрыі" прадставілі новага рэктара

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў прадставіў калектыву дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці "Кадры індустрыі" новага кіраўніка - рэктарам установы стала Таццяна Мельнікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

Аляксандр Агароднікаў падкрэсліў актуальнасць пытанняў мадэрнізацыі і распрацоўкі сучасных запатрабаваных праграм па перападрыхтоўцы і навучанні спецыялістаў, у тым ліку па рабочых спецыяльнасцях. Паводле яго слоў, гэта неабходна для падрыхтоўкі канкурэнтаздольных кадраў для прамысловых прадпрыемстваў.

Са свайго боку, Таццяна Мельнікава станоўча ахарактарызавала вынікі работы інстытута ў мінулым годзе, адзначыўшы вялікую запатрабаванасць курсаў эканамічнай тэматыкі. "Ёсць сур'ёзны запыт на бізнес-адукацыю, і гэты напрамак мы будзем развіваць", - анансавала рэктар інстытута.

Начальнік упраўлення кадравай палітыкі Міністэрства прамысловасці Любоў Неўмяржыцкая арыентавала ўдзельнікаў мерапрыемства на павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння інстытута і прадпрыемстваў пры фарміраванні праграм перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці "Кадры індустрыі" з'яўляецца галіновай установай адукацыі Мінпрама. Інстытут забяспечвае высокую якасць навучання кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых арганізацый Мінпрама, арганізуе і праводзіць навучанне работнікаў арганізацый іншых міністэрстваў, ведамстваў. Адукацыйны працэс пабудаваны на сучасных праграмах навучання, якія маюць практычную накіраванасць і даюць магчымасць прымяняць атрыманыя веды для павышэння эфектыўнасці работы арганізацыі. Для правядзення навучальных заняткаў прыцягваюцца прафесарска-выкладчыцкі склад інстытута, выкладчыкі іншых устаноў адукацыі, кіруючыя работнікі органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі, практыкі - работнікі вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі